Метрыка Вялікага княства Літоўскага: Кніга 44: Кніга запісаў 44 (1559- 1566) / Падрыхт. А. I. Груша. – Мн.: Арты-Фэкс, 2001. – 229 с.: іл. – (Бел. гіст. б-ка), ISBN-985-6119-35-9, Метрыка ВКЛ – унікальны збор рукапісных кніг XV-XVIІІ стст., што сфарміраваўся пераважна ў працэсе дзейнасці канцылярыі ВКЛ. Метрыка – першачарговая крыніца па гісторыі ВКЛ i народаў, якія ўваходзілі у яго склад. Без выкарыстання матэрыялаў Метрыкі не абыходзілася i не абыходзіцца ніводная з капітальных прац. Публікуемая кніга Меірыкі 44 – адна з кніг збору – змяшчае больш за 100 копій дакументаў, што выйшлі з дзяржаўнай канцылярыі з 1559 па 1566 гг. Дакументы разнастайныя па відах i разнавіднасцях. Гэта прывілеі вялікага князя на розныя дараванні ваенна- служыламу класу, буйным i сярэднім дзяржаўным ураднікам, пацвярджэнні на гэтыя дараванні; дакументы, з дапамогай якіх вялікі князь паведамляў мясцовым уладам свае распараджэнні i г. д. Матэрыялы кнігі праліваюць святло на дзейнасць скарбу ВКЛ, развіцце землеўладання, могуць быць выкарыстаны пры вывучэіші праблем гістарычнай геаграфіі, дыпламатыкі, кадзікалогіі, гістарычнага дакументазнаўства i г. д., Разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў i ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй ВКЛ i Беларусі.
Сподобалось читати? Постав свою оцінку 🥰
Кількість оцінок: 0 📊 Середній рейтинг: 0
