Мянжынскі, B.C., 54 Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 46. 1562-1565. Кніга запісаў 46 (копія канца XVI ст.) / Падрыхтаваў В.С.Мянжынскі. – Мінск.: БелЭн, 2006. 280 с.: іл. 9., ISBN 985-11-0369-1., Кніга Метрыкі BKЛ 46 уяўляе сабой унікальную гістарычную крыніцу, якая ўтрымлівае кампактныя і рэпрэзентатыўныя інфармацыйныя комплексы па чатырох асноўных рэгіёнах княства – Беларусі, Літве, Украіне і Падляшшы. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, большасць з якіх выйшла з велікакняжацкай канцылярыі. Высокая інфармацыйнасць актаў кнігі метрыкі BKЛ 46 дае магчымасць прасачыць асаблівасці шляхоў развіцця асобных рэгіёнаў ВКЛ, правесці параўнаўчы аналіз палітычнага развіцця ВКЛ з Каронай Польскай і Расійскай дзяржавай. Вывучэнне гэтых дакументаў дазволіць асвятліць многія пытанні сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і кулыурнай гісторыі BKЛ. Выданне пашырае базу крыніц для навуковага вывучэння мінулага вялікага рэгіёна Еўропы., Кніга Метрыкі BKЛ 46 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль даследчыкам, і будзе карыснай гісторыкам,прававедам, генеалогам, дакументазнаўцам, архівістам, кнігазнаўцам, мовазнаўцам, спецыялістам па гістарычнай геаграфіі, крыніцазнаўстве, анамастыцы, дыпламатыцы, палеаграфіі.
Сподобалось читати? Постав свою оцінку 🥰
Кількість оцінок: 0 📊 Середній рейтинг: 0
