ISBN 985-6374-10-3, Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.). Кніга запісаў 28 / Падрыхтоўка тэкстаў да друку і навуковы апарат: Валеры Мянжынскі, Уладзімір Свяжынскі – Менск: ATHENÆUM, 2000. – 312 с. : іл. 8 (Калекцыя “Помнікі”, Том І), Выхад Кнігі № 28 Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага аднаўляе беларускую археаграфічную традыцыю публікацыі гэтага унікальнага корпусу крыніцаў па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны ды ўсяго нашага рэгіёну Еўропы. Гэтая кніга таксама ёсць першай беларускай публікацыяй ў рамках міжнароднага праекта па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ., У Кнізе № 28 Метрыкі ВКЛ прадстаўленыя матэрыялы, якія датычаць Вільні, Менска, Полацка, Воршы, Мсціслава, Мазыра, Гайны, Кіева і іншых мясцінаў Беларусі ды ўсяго Вялікага Княства Літоўскага на працягу 1522-1552 гг. Дакументы публікуюцца ў арыгінальнай мове – старабеларускай. Кніга забяспечаная дэталёвымі ўводзінамі на беларускай, расійскай, ангельскай, літоўскай мовах, а таксама вялікім навукова-даведачным апаратам, падрыхтаваным паводле крытэрыяў міжнароднай праграмы па даследаванню і выданню Метрыкі ВКЛ., УДК 947.6 + 947.45 + 947.7]”15″: 930.221(474.5)”15″, М 546
Сподобалось читати? Постав свою оцінку 🥰
Кількість оцінок: 0 📊 Середній рейтинг: 0
